Вы тут

На якой стадыі знаходзіцца адбор на "Еўрабачанне" ад Беларусі?

Лога "Еўрабачання-2021" / ЕВС

Імёны ўсіх удзельнікаў конкурсу песні "Еўрабачанне-2021" павінны быць названыя да 10 сакавіка ўключна. На сёння са сваімі заяўкамі вызначылася большасць краін. Пры гэтым у Беларусі няма нават даты правядзення фіналу адбору.

Як высветліла Еўрарадыё, сёлета прадстаўніка Беларусі для "Еўрабачання" могуць вызначаць не абавязкова шляхам гала-канцэрта, як у мінулыя гады. Магчымы і выбар ўдзельніка ў закрытым рэжыме.

Аб фармаце правядзення фіналу нацыянальнага адбору Белтэлерадыёкампанія павінна прыняць рашэнне да 1 сакавіка, гэта значыць да панядзелка.

Сёлета ўдзельнікаў адбору на "Еўрабачанне" ў два разы менш, чым звычайна. Некаторыя артысты адмовіліся ад удзелу ў ім з-за палітычнай сітуацыі ў краіне. Сярод тых, хто ўсё ж паспрабуе трапіць на конкурс — гурт Aura, удзельнікі якога з'яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі Аляксандра Лукашэнкі.

Адначасова Фонд культурнай салідарнасці і офіс Святланы Ціханоўскай працуюць над тым, каб Белтэлерадыёкампанія была выключаная з Еўрапейскага вяшчальнага саюза і пазбаўленая права ўдзельнічаць у "Еўрабачанні", бо БТ парушае правілы ЕВС і самога конкурсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.