На выбарчым пікеце на Камароўцы з'явіўся АМАП

Міліцыя на пікеце ў Мінску / t.me/vybory_smotri
Міліцыя на пікеце ў Мінску / t.me/vybory_smotri

На выбарчым пікеце на Камароўцы ў Менску з'явіўся супрацоўнік міліцыі ў суправаджэнні двух супрацоўнікаў АМАП. Па словах відавочцаў, яны заявілі, што мерапрыемства несанкцыянаванае, і папрасілі разысціся. Іх з'яўленне выклікала бурную рэакцыю сярод людзей, яны пачалі скандаваць "Ганьба!" і "Свабоду!". У выніку супрацоўнікі (у тым ліку некалькі ў грамадзянскай форме) сышлі з натоўпу ў будынак Камароўскага рынку.

31 мая беларусы ў розных гарадах краіны становяцца каля пікетаў вылучэнкі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Такая салідарнасць выклікана затрыманнем кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы - яе мужа і папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі