На волю выйшла валанцёрка "Вясны" Таццяна Ласіца

Таццяна Ласіца / @viasna96
Таццяна Ласіца / @viasna96

Палітзняволеная Таццяна Ласіца выйшла на свабоду, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Падобна на тое, што гэта адбылося праз сакрэтны ўказ Лукашэнкі аб памілаванні.

Таццяна — актывістка і валанцёрка "Вясны" з Рэчыцы. Яна прабыла за кратамі 1 год і 8 месяцаў. З іх больш за год у СІЗА, дзе 1 дзень залічваецца як 1,5 дня калоніі агульнага рэжыму. Агулам атрымліваецца крыху менш за 2,5 гады, якія Ласіцы прысудзілі за "арганізацыю ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". З сярэдзіны лютага 2022 года Таццяна знаходзілася ў гомельскай папраўчай калоніі №4, дзе працавала на швейнай вытворчасці.

На мінулым тыдні таксама "па памілаванні Лукашэнкі" на волю выйшаў журналіст "Радыё Свабода" Алег Груздзіловіч. У пачатку сакавіка 2022 года Груздзіловіча асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму нібыта за ўдзел у пратэсных акцыях, на якіх ён працаваў як журналіст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі