На волю выйшаў мінскі бяздомны Аляксандр Кутас, які быў прызнаны палітвязнем

Аляксандр Кутас / spring96.org
Аляксандр Кутас / spring96.org

На волю выйшаў мінскі бяздомны Аляксандр Кутас, які быў прызнаны палітвязнем, паведамляюць праваабаронцы. Яго затрымалі 1 снежня 2021-га. У сакавіку сёлета Кутаса за "неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў" асудзілі на адзін год калоніі агульнага рэжыму.

У 2021-м Аляксандра Кутаса дзясятак разоў затрымлівала міліцыя, яго адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт за "несанкцыянаванае пікетаванне". На Акрэсціна ён правёў не менш за 130 сутак.

Пратаколы на Кутаса звычайна складалі за плакаты са сцягам БССР і просьбамі аб дапамозе. Але аднойчы яго затрымалі за бел-чырвона-белы плакат.

Як піша @viasna96, 60-гадоваму Кутасу патрэбна дапамога з адзеннем і абуткам. Знайсці яго можна каля станцыі метро "Каменная Горка" (з боку ГЦ GREEN).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі