"На ўсіх тэрыторыях": праз COVID-19 беларусам нельга збірацца больш за пяцёра

Праўладны мітынг / Еўрарадыё
Праўладны мітынг / Еўрарадыё

На сайце Віцебскага гарвыканкама апублікаваны план мерапрыемстваў па барацьбе з COVID-19. Пункт 4 дакумента загадвае абмежаваць правядзенне любых масавых мерапрыемстваў колькасцю ўдзельнікаў больш за 5 чалавек: сходаў, камісій, выстаў, семінараў, канферэнцый і г. д.

“На всех территориях”: из-за COVID-19 белорусам нельзя собираться больше пяти
Скрыншот з сайта Віцебскага гарвыканкама / vitebsk.gov.by

У Віцебскім гарвыканкаме Еўрарадыё пацвердзілі, што дакумент ужо ўступіў у сілу. "Аналагічныя планы ёсць на ўсіх тэрыторыях", — пракаментаваў галоўны санітарны ўрач Віцебска Мікалай Красоўскі.

Наяўнасць плана нам пацвердзілі таксама ў Гомельскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

"Так, у нас ёсць такі план", — адказвае намесніца галоўнага санітарнага ўрача Гомеля Святлана Стэпавікова. На пытанне Еўрарадыё, чым абгрунтаванае абмежаванне ў 5 чалавек, яна адказвае, што не можа гэтага патлумачыць.

На ўсіх тэрыторыях — гэта значыць і ў Мінску? На 25 кастрычніка ў сталіцы Беларусі запланаваны маштабны мітынг у падтрымку міру, дабра і росквіту. Імаверна, на яго прывязуць больш за пяць чалавек.

“На всех территориях”: из-за COVID-19 белорусам нельзя собираться больше пяти
Аб'ява з тг-канала з заклікам прыйсці ў нядзелю на мітынг / Тэлеграм

Прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі плануецца звезці ў Мінск з розных гарадоў. У тым ліку з Віцебска і з Гомеля, дзе забаронена збірацца больш за пяцёра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі