Вы тут

На "Творчай кухні" з паэтам і гісторыкам Антонам Рудаком

Антон Рудак на "Творчай кухні"

21 красавіка а 19-й на нашай "Творчай кухні" — паэт і гісторык Антон Рудак, аўтар кнігі “Верхні горад", фіналіст прэміі “Дэбют”, лаўрэат прэміі "Кніга году". Мы абмяркуем, як у адным чалавеку суіснуюць "паэт" і "гісторык", якую ролю ў жыцці Антона адыграў Уладзімір Караткевіч і адкуль з'яўляецца "другое творчае дыханне".

Антон прачытае некалькі вершаў і адкажа на пытанні гледачоў.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.