На тэнісным турнірцы ў Цынцынаці Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал

Беларуска Арына Сабаленка (№7 у рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Цынцынаці. 

Наша суайчынніца перамагла  амерыканку Шэлбі Роджэрс (30) — 6:4, 6:7 (2:7), 6:4. Гульня працягвалася 2 гадзіны 35 хвілін.

За выхад у паўфінал Сабаленка будзе змагацца з кітаянкай Чжан Шуай (44). Перад гэтым Чжан выбіла з турніру другую ракетку свету Анэт Кантавейт.

У чвэрцьфінале парнага разраду беларускія тэнісісткі зазналі дзве паразы.

Вікторыя Азаранка і Унс Джабір з Туніса саступілі аўстралійска-амерыканскй пары Элен Перэс / Ніколь Мелічар-Марцінэс — 4:6, 6:7 (2:7).

А яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч і расіянка Кацярына Аляксандрава прайгралі амерыканска-нідэрландскаму дуэту Дэзірэ Краўчык / Дэмі Схюрс — 1:6, 3:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.