На Сусветным кангрэсе вакцын назвалі найлепшы прэпарат ад COVID-19

Найлепшай эксперты назвалі вакцыну кампаніі Moderna / Reuters​
Найлепшай эксперты назвалі вакцыну кампаніі Moderna / Reuters​

Лепшай у свеце вакцынай ад COVID-19 назвалі прэпарат амерыканскай кампаніі Moderna. Такое рашэнне прынялі ўдзельнікі Сусветнага кангрэса вакцын, паведамляе агенцтва ТАСС.

Кангрэсу больш за 20 гадоў. Гэта традыцыйная сустрэча экспертаў, якія займаюцца вакцынамі. Да пандэміі Кангрэс праходзіў у Вашынгтоне, гэтым разам яго правялі па відэасувязі.

Вельмі высокую ацэнку атрымала і вакцына, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Pfizer сумесна з нямецкім партнёрам BioNTech. У шорт-ліст намінацыі патрапілі таксама "Спутник V" і прэпарат, распрацаваны брытанска-шведскай кампаніяй AstraZeneca.

Нагадаем, у Беларусі выкарыстоўваюцца дзве вакцыны ад каронавіруснай інфекцыі: расійскі "Спутник V" і кітайскі Vero Cell. Напярэдадні ў беларускім Міністэрстве аховы здароўя паведамлялі, што на пачатак траўня на вакцынацыю ад каронавіруса былі запісаныя больш за 400 тысяч чалавек. Цалкам вакцынаваны парадку 137 тысяч, а першы кампанент вакцыны атрымалі амаль 300 тысяч чалавек.

Адначасова стала з'яўляцца інфармацыя, што ў некаторых паліклініках Мінска ўзніклі праблемы з даступнасцю вакцыны: на вакцынацыю запісваюць, але папярэджваюць, што прэпарата пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі