На Сардзініі знікла яхта расійскага алігарха Дзмітрыя Мазепіна

Італьянская паліцыя аглядае канфіскаваную яхту расійскага алігарха Генадзя Цімчанкі / Fabrizio Tenerelli/EPA
Італьянская паліцыя аглядае канфіскаваную яхту расійскага алігарха Генадзя Цімчанкі / Fabrizio Tenerelli/EPA

На Сардзініі знікла яхта расійскага алігарха Дзмітрыя Мазепіна, піша theguardian.com. Вясной яна была арыштаваная італьянскімі ўладамі з-за санкцый, уведзеных пасля нападу Расіі на Украіну. 22-метровая яхта "Алдабара" знаходзілася ў порце Ольбіі. Яе кошт ацэньваўся на суму да 1 мільёна еўра.

Па звестках выдання, яхта знікла летам. Апошні раз яе бачылі ў Ольбіі ў чэрвені. Знікла ж яна за некалькі гадзін да таго, як яхту афіцыйна аб'явілі ўласнасцю Мазепіна. Італьянская паліцыя мяркуе, што мільярдэр дамовіўся з замежнай кампаніяй, якая заплаціла італьянскаму капітану, і ён вывеў "Алдабару" з Ольбіі. Яна "засвяцілася" ў Тунісе, пасля чаго знікла.

Італьянскія ўлады могуць аштрафаваць на 500 тысяч еўра за незаконны вываз яхты Дзмітрыя Мазепіна, згаданую замежную кампанію і напасрэднага выканаўцу.

Мазепін узначальвае савет дырэктараў "Уралхіма", ён уключаны ў санкцыйны спіс ЕС і Вялікабрытаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі