На Сахаліне сем'ям мабілізаваных раздаюць свежамарожаную рыбу

"5-6 кілаграмаў на чалавека" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"5-6 кілаграмаў на чалавека" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

На Сахаліне сем'ям мабілізаваных раздаюць свежамарожаную рыбу. На гэтыя мэты вобласць атрымала яе 9 тон, піша "Бі-Бі-Сі".

Сахалінскія чыноўнікі кажуць, што такім чынам мясцовыя ўлады вырашылі падтрымаць сем'і тых, каго мабілізавалі ў расійскую армію. Раздаюць камбалу, мінтай, кету. Для гэтых мэтаў прыцягваюць валанцёраў. Улады абяцаюць, што яны ў бліжэйшы час прынясуць у кожную сям'ю "5-6 кілаграмаў на чалавека".

Падобныя "неардынарныя" спосабы падтрымкі сем'яў мабілізаваных прыдумваюць і ў іншых рэгіёнах РФ. Напрыклад, у Туве сем'ям абяцаюць… па баране, а таксама вугаль, бульбу, капусту і муку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі