Вы тут

На праваслаўны Вялікдзень будзе да +17-ці, дажджы і туманы

Вясна на Палессі / Еўрарадыё

У нядзелю 24 красавіка, на свята Вялікадня, у Беларусі чакаецца дажджлівае і туманнае надвор'е, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі абяцаюць, што будзе пахмурна з праясненнямі. Амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, па поўначы нават моцныя. У асобных раёнах у начныя і ранішнія гадзіны магчымы туман. Вецер цёплы — паўднёва-заходні, умераны, часам — парывісты.

Уначы слупок тэрмометра складзе 2-8 градусаў цяпла. Днём будзе ад +11 да +17-ці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.