Вы тут

На Піншчыне забаранілі плаваць на маламерных судах уздоўж мяжы з Украінай

На Піншчыне забаранілі плаваць уздоўж мяжы з Украінай / pixabay.com

Пінскі райвыканкам забараніў маламерным судам плаваць уздоўж мяжы з Украінай. Адпаведнае рашэнне набыло моц 21 чэрвеня.

Мясцовыя ўлады забаранілі плаваць па прыгранічных рэках Ласіцкага і Хойнаўскага сельсаветаў, спасылаючыся на "ахову жыцця і здароўя насельніцтва". 

Пад забарону трапіў участак Прыпяці ад месца ўпадзення ракі Простыр да ўкраінскай дзяржмяжы. 

Па рацэ Простыр забаронена плаваць ад месца ўпадзення ў раку Прыпяць да мяжы з Украінай.

На рацэ Стыр забарона дзейнічае ад вёскі Востраў, уключаючы яе рысу, і да ўкраінскай дзяржмяжы.

Забарона не дзейнічае для лодак рыбалоўнага кантролю, бяспекі суднаходства, дзяржорганаў сістэмы бяспекі Беларусі. Таксама з-пад забароны выведзеныя лодкі ўстановы "Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння "Сярэдняя Прыпяць" і "Простыр".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.