На першы дзень лета ў Беларусі аб'явілі чырвоны ўзровень небяспекі

У пачатку лета / З архіва Еўрарадыё
У пачатку лета / З архіва Еўрарадыё

На першы дзень лета, у чацвер, 1 чэрвеня, у Беларусі аб'явілі чырвоны ўзровень небяспекі. Сіноптыкі папярэджваюць пра надзвычайную пажарную небяспеку, якая месцамі чакаецца ў Мінскай вобласці і на большай частцы тэрыторыі Гомельшчыны. У краіне будзе пераважна без ападкаў.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +4 да +10 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +18 да +24 (на поўдні — да 26 градусаў цяпла).

У пятніцу ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы. Уначы ў суботу магчымыя замаразкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі