На палітвязня, асуджанага на 7 гадоў, пачалі новую крымінальную справу

На палітвязня, асуджанага на 7 гадоў, пачалі новую крымінальную справу

На палітвязня Дзмітрыя Кубарава пачалі новую крымінальную справу, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

25-гадовы дызайнер Кубараў асуджаны на сем гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. На судзе ён заявіў пра катаванні, якія зазнаў пасля затрымання. Дзмітрый не прызнаў сваёй віны. У сваім апошнім слове ён заявіў, што нават у турме пачуваецца больш вольным, чым тыя, хто ўдзельнічае ў справе над ім. 

Падчас ператрусу ў кватэры Кубарава канфіскавалі каністры з растваральнікам і шкіпінар. Хлопец патлумачыў, што выкарыстоўваў іх для рамонту кватэры. 

на пачатку чэрвеня следчы заявіў Кубараву, што яму "забылі выставіць абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса (дзеянні з прадметамі, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў)", таму на яго пачалі новую крымінальную справу. 

18 чэрвеня Дзмітрыя з жодзінскага ізалятара зноў перавядуць у СІЗА-1 ("Валадарку"). На гэты дзень прызначаны таксама разгляд яго апеляцыйнай скаргі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі