На маршы людзей з інваліднасцю пацярпела адна з удзельніц

На маршы людзей з інваліднасцю пацярпела адна з удзельніц

26 лістапада людзі з інваліднасцю паспрабавалі арганізаваць у Мінску чарговы марш. 

На плошчы Калініна сабралася каля паўтара дзясятка чалавек. Аднак сілавікі перашкодзілі ім арганізаваць шэсце. Некалькіх чалавек затрымалі. 

Як паведамляе "Белсат", адной жанчыне, інваліду першай групы, прыціснулі руку дзвярыма мікрааўтобуса, давялося выклікаць хуткую. Цяпер пацярпелая знаходзіцца ў шпіталі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі