На канферэнцыі ў Вільні абмяркоўваюць стварэнне ўраду і сілавога блоку

На канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні абмяркоўваюць стварэнне ўраду і сілавога блоку. Вадзім Пракоп’еў і Павел Латушка прапануюць ужо заўтра прыняць рашэнне пра стварэнне новых структур на базе тых, якія ўжо існуюць. Апазіцыю, на іх думку, далей мусіць узначальваць чалавек, які на гэта пойдзе і возьме на сябе адпаведную адказнасць. А калі цяперашні лідар (Святлана Ціханоўская) не гатовы гэта зрабіць і ўжо заўтра прынесці сімвалічную прысягу на Канстытуцыі, ён мусіць скласці паўнамоцтвы і перадаць большасць з іх іншаму чалавеку, прызначанаму прэм'еру, лічыць Пракоп'еў.

Ціханоўская ў сваёй прамове заявіла, што трэба "стварыць калектыўны орган кіраўніцтва і прыняцця рашэнняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.