На інаўгурацыі Лукашэнка гаварыў пра мужнасць людзей у пагонах

На інаўгурацыі Лукашэнка гаварыў пра мужнасць людзей у пагонах

На таемнай інаўгурацыі Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра мужнасць людзей у пагонах. "Калі шчыра, я ўбачыў людзей у справе, зразумеў, што не толькі мяне, але і наш народ атачаюць патрыёты", цытуе яго словы БЕЛТА.

Лукашэнка лічыць, што сілавікі не толькі выканалі свой службовы доўг, але гэта і іх "свядомы выбар".

"Дзень уступлення на пасаду прэзідэнта — гэта дзень нашай з вамі перамогі, пераканаўчай і лёсавызначальнай, — гаварыў Лукашэнка пра свае 80%. — Мы не проста выбіралі прэзідэнта краіны — мы абаранялі нашы каштоўнасці, наша мірнае жыццё, суверэнітэт і незалежнасць. І ў гэтым плане нам трэба будзе яшчэ нямала зрабіць".

У Беларусі ўжо пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту, адбываюцца затрыманні іх удзельнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі