На Гродзеншчыне працягнулі дазвол вывозіць соль, грэчку за мяжу без абмежаванняў

На Гродзеншчыне працягнулі дазвол вывозіць соль, грэчку за мяжу без абмежаванняў

Улады Гродзеншчыны працягнулі дазвол фізічным асобам вывозіць прадукты харчавання ў Літву і Польшчу без абмежаванняў. Ён будзе дзейнічаць да канца 2022 года. Рашэнне Гродзенскага аблвыканкама (№ 271 ад 31 траўня) ужо апублікаванае.

Раней абмежаванні былі знятыя з сярэдзіны красавіка да 16 траўня. Паколькі дзеянне "бязвізу" працягнулі да канца года, улады Гродзенскай вобласці вырашылі працягнуць і дазвол на вываз за мяжу прадуктаў.

Месячны "бязвіз" для жыхароў сумежных краін Еўрасаюза ўлады Беларусі ўвялі ў сярэдзіне красавіка. Нягледзячы на тое, што яны ўваходзяць у спіс "недружалюбных краін". Незадоўга да гэтага ўрад абмежаваў вываз з нашай краіны некаторых харчовых тавараў і тлумачыў такое рашэнне неабходнасцю абараніць унутраны рынак. У спіс трапілі мука, крупы, соль, цукар, макаронныя вырабы, якіх можна было вывезці за мяжу не больш за 1 кілаграм.

Улады Віцебскай вобласці таксама ў красавіку-траўні дазволілі фізічным асобам без абмежаванняў вывозіць прадукты харчавання ў Літву і Латвію. Але рабіць гэта можна было толькі ў выхадныя і святочныя дні.

Падчас дзеяння месячнага "бязвізу" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў заходніх краінах няма... крупы і солі. І нібыта жыхары гэтых краін стаялі ў чэргах на ўезд у Беларусь, каб купіць прадукты тут. Тады ў адказ на гэта да беларускай амбасады ў Варшаве прынеслі соль і грэчку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі