На гітарыста Pomidor/off распачалі крымінальную справу

На гітарыста Pomidor/off распачалі крымінальную справу

На гітарыста Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава распачалі крымінальную справу. Артыкул — "паклёп" (арт. 188 КК).

Плюшчава затрымалі яшчэ 12 красавіка. Ён спачатку быў асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Тады праўладныя тэлеграм-каналы змясцілі "пакаяльнае" відэа, у якім музыка кажа, што ўдзельнічаў у вулічных акцыях у 2020 годзе, быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тг-каналы.

Плюшчаў таксама граў у "Крамбамбулі" і Zet.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі