Вы тут

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца чарговае пахаладанне

На пачатку вясны / БЕЛТА

Беларускія сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай 2 сакавіка ў асобных раёнах краіны магчымы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Ападкі (мокры снег і дождж) прагназуюцца на паўночным усходзе Беларусі. Удзень парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад +3 да +9 (у сталіцы — 4-6 цяпла).

У бліжэйшыя дні ў нашай краіне будзе няшмат ападкаў, тэмпература паветра ўдзень дасягне 10-11 градусаў цяпла. Аднак у канцы тыдня пахаладае — удзень будзе ад -3 да +3 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.