На Генасамблеі ААН Беларусь апынулася ў кампаніі Расіі, КНДР, Сірыі і Нікарагуа

РБ апынулася не на баку свабоднага свету
РБ апынулася не на баку свабоднага свету

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю з асуджэннем расійскай спробы анексаваць частку тэрыторыі Украіны. У ёй заяўляецца, што "так званыя рэферэндумы" на захопленых украінскіх тэрыторыях незаконныя, і патрабуе, каб Расія скасавала пастановы аб анэксіі.

Рэзалюцыю падтрымалі 143 краіны свету. Супраць прагаласавалі толькі сама Расія, а таксама Беларусь, Паўночная Карэя, Нікарагуа і Сірыя. Устрымаліся 35 краін, у тым ліку Кітай, Індыя, "саюзнікі" Масквы: Арменія, Казахстан і Кыргызстан.

"Стаўкі гэтага канфлікту відавочныя для ўсіх — і свет паслаў выразны сігнал у адказ: Расія не можа сцерці з карты суверэнную дзяржаву",заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў 143 краінам, якія падтрымалі рэзалюцыю Генасамблеі ААН. "Свет сказаў сваё слова: расійская спроба анэксіі нікчэмная і ніколі не будзе прызнаная свабоднымі нацыямі", — заявіў ён. Зяленскі дадаў, што Украіна верне ўсе свае землі, акупаваныя расіянамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі