На ЦТ зменшыцца аб'ём заданняў па 11 з 15 прадметаў
На цэнтралізаваным тэставанні зменшыцца аб'ём заданняў па 11 з 15 прадметаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргея Каспяровіча.
Па яго словах, тэсты адпавядаюць структуры школьнай вучэбнай праграмы. Пры гэтым у тэстах паэтапна скарачаецца частка заданняў, дзе правільныя адказы можна ўгадаць.
Рэгістрацыя на ЦТ пачнецца 2 траўня. Сама ўступная кампанія стартуе 16 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.