На чэмпіянаце свету па футболе пройдуць першыя чвэрцьфіналы

Заўзятары спадзяюцца, што самыя цікавыя матчы ЧС-2022 яшчэ наперадзе / Reuters
Заўзятары спадзяюцца, што самыя цікавыя матчы ЧС-2022 яшчэ наперадзе / Reuters

9 снежня на чэмпіянаце свету па футболе ў Катары пройдуць першыя чвэрцьфіналы. У іх сустрэнуцца зборныя Харватыі і Бразіліі (пачатак — а 18-й), Нідэрландаў і Аргенціны (а 22-й).

Яшчэ два паўфіналы пройдуць у суботу, у іх сустрэнуцца зборныя Марока (галоўная сенсацыя турніру) і Партугаліі, Англіі і Францыі.

Чэмпіён свету стане вядомы 18 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі