На аўторак у Беларусі прагназуюць моцныя дажджы і навальніцы

На аўторак у Беларусі прагназуюць моцныя дажджы і навальніцы

На аўторак, 18 траўня, у Беларусі прагназуюць дажджы і навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай месцамі магчымыя моцныя дажджы, туман. Падчас навальніц парывы ветру могуць дасягаць 14 м/с.

Ападкі магчымыя амаль па ўсёй тэрыторыі нашай краіны, навальніцы толькі месцамі.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +15 да +21 градуса (на ўсходзе краіны — да 23 цяпла).

Падобныя ўмовы надвор'я, з дажджамі і навальніцамі, захаваюцца ў Беларусі да канца тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі