Вы тут

На аўкцыёне ў ЗША прадалі шкілет дыназаўра за $6 млн

Гэта былі косткі гаргазаўра 

У ЗША шкілет дыназаўра прададзены на аўкцыёне за 6 мільёнаў долараў. Гэта былі косткi гаргазаўра.

Шкілет быў знойдзены 4 гады таму ў штаце Мантана. Узрост астанкаў быў ацэнены ў 77 мільёнаў гадоў. Вышыня канструкцыі з 79 элементаў склала не менш за 3 метры.

Пакуль знойдзена ўсяго 20 астанкаў гаргазаўра, а шкілет гэтага драпежніка выстаўлены на продаж упершыню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.