Вы тут

На адпачынку ў ААЭ загінуў беларускі бізнесмен Павел Карагін

Павел Карагін / tut.by

На адпачынку ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах загінуў беларускі бізнесмен Павел Карагін. Былы гаспадар сеткі ювелірных крамаў "Царскае золата" (з гэтага бізнесу ён выйшаў летась) сутыкнуўся ў паветры з іншым парашутыстам. Яму было 45 гадоў, паведамляе TUT.by.

У Дубаі Карагін адпачываў з сям'ёй. Трагедыя здарылася 30 сакавіка. Бізнесмен займаўся парашутным спортам больш за 20 гадоў. У той дзень ён скакаў з міжнароднай камандай у цэнтры парашутнага спорту. Пасля сутыкнення ў паветры Паўлу Карагіну не хапала часу і вышыні, каб раскрыць запасны парашут. У яго засталіся жонка і трое дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.