Вы тут

На 22 лютага абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі праз туман і галалёдзіцу

Фота Еўрарадыё

У панядзелак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, месцамі туман і галалёдзіца, паведамляе Белгідрамет.

Тэмпература паветра ва ўсіх абласцях чакаецца вышэй за 0°C. У Мінску ўдзень будзе +2..+4°C. У Брэсце чакаецца +3..+5°C. У Гомелі і Гродне +2..+4°C. Халадней за ўсё будзе ў Віцебску — +1..3°C.

Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я — туманам і галалёдзіцай, якія ўскладняюць сітуацыю на дарогах. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.