МЗС Фінляндыі збірае інфармацыю аб буйных дэпазітах грамадзян Беларусі і Расіі. У банкаў запыталі адпаведную інфармацыю. Да 27 траўня яе мусіць атрымаць група ў МЗС, якая адказвае за санкцыі.
У паведамленні знешнепалітычнага ведамства Фінляндыі адзначаецца, што "крэдытныя ўстановы абавязаныя падаваць Міністэрству замежных спраў інфармацыю аб дэпазітах пэўных расійскіх і беларускіх кліентаў, якія перавышаюць 100 тысяч еўра".
Вясной 2023-га Фінляндыя афіцыйна стала 31-й краінай NATO. Яна асуджае расійскую агрэсію і падтрымлівае Украіну. Відавочна, што варта чакаць новых санкцый супраць РФ, РБ і іх грамадзян.