Вы тут

Мытня патлумачыла, якія "Шкоды" не прапусціць у Беларусь

Аўтамабілі "Шкода" / "Белсат"

Дзяржаўны Мытны камітэт патлумачыў, як будзе афармляць аўтамабілі "Шкода" на дзяржаўнай мяжы.

5 траўня набудзе моц пастанова Саўміна №240 ад 23 красавіка 2021 года "Аб прымяненні спецыяльных мер", якая ўводзіць санкцыі супраць прадукцыі шэрагу замежных фірмаў. Іх тавары забароненыя для ўвозу і продажу ў Беларусі. 

Праўда, дзеянне Пастановы не распаўсюджваюцца на тавары, якія людзі вязуць для асабістага карыстання, а таксама на аўтамабілі, зарэгістраваныя ў дзяржавах-чальцах ЕАЭС, альбо тыя, што часова ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС, у тым ліку для асабістага карыстання.

Мытня, як паведамляе прэс-служба, не будзе афармляць забароненыя аўтамабілі пры ўвозе ў Беларусь праз мытную мяжу ЕАЭС. Таксама не будзе рэгістравацца выплата ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да забароненых аўтамабіляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.