Вы тут

Мытнікі не прапусцілі паўтысячы бейсбольных бітаў з Украіны

Перахопленыя біты / customs.gov.by

Брэсцкія мытнікі не прапусцілі паўтысячы бейсбольных бітаў з Украіны. Эксперты прызналі іх "халоднай зброяй". Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, біты везлі на грузавіку. У дакументах кіроўцы-украінца груз быў заяўлены як сувенірная прадукцыя. Яго чакала фірма ў Мінску.

Рашэнне наконт лёсу бітаў прыме суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.