Мяцеліца, моцны вецер і галалёдзіца — надвор'е на 9 студзеня

У панядзелак чакаецца галалёдзіца / pixabay.com
У панядзелак чакаецца галалёдзіца / pixabay.com

Мяцеліца, моцны вецер і галалёдзіца будуць у Беларусі месцамі ў панядзелак 9 студзеня, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца дождж, ноччу з праясненнямі. Удзень на большай частцы Беларусі пройдуць ападкі — снег, мокры снег, на паўднёвым захадзе з дажджом. У асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць мяцеліца, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер парывісты, месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад мінус 15 на ўсходзе Беларусі да плюс 2 градусаў па паўднёвым захадзе. Днём — мінус 1-7 градусаў, на паўднёвым захадзе — 1-6 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі