“Мы застанемся без заробкаў”: на БМЗ збіраюць подпісы супраць санкцый

Беларускі металургічны завод
Беларускі металургічны завод

Подпісы пад адкрытым лістом супраць санкцый збіраюць на ААТ “Беларускі металургічны завод”. Тэкст ліста прыведзены на афіцыйнай старонцы завода ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

“Выступаючы за эканамічную стабільнасць, захаванне сацыяльных гарантый і далейшае развіццё нашага прадпрыемства, мы, жлобінскія металургі, ініцыюем адкрыты ліст нашым замежным партнёрам”, - гаворыцца ў прэамбуле звароту.

Збор подпісаў пад лістом да замежных партнёраў быў пачаты 12 траўня.

“БМЗ – найбуйны ў краіне працадаўца і падатковец. Сёння на заводзе працуе звыш 11 тысяч працаўнікоў. Спыненне гандлёвых адносін, як і іншыя выгляды санкцый, прывядуць да таго, што мы застанёмся без працы і заработнай платы, нашы сем'і – без сродкаў да існавання”, - гаворыцца ў адкрытым лісце завадчанаў.

У лютым Жлобінскі раённы суд вынес прысуд па справе пра страйк на БМЗ у жніўні 2020 года. Трое абвінавачаных атрымалі ад 2,5 да 3 гадоў пазбаўлення волі. Да гэтага яны кампенсавалі прадпрыемству матэрыяльную шкоду — 1088 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі