Вы тут

Музыку Аляксандра Памідорава асудзілі на 8 сутак арышту

Аляксандр Памідораў / Еўрарадыё

Музыка Аляксандр Памідораў асуджаны на на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. Такі прысуд яму вынесла суддзя Анастасія Асіпчык у Заводскім судзе Мінска, піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Спевака затрымалі 19 верасня пасля канцэрта, які ён даў у лесапарку каля вуліцы Ангарскай. Дарэчы, пасля канцэрта Памідорава камунальныя работнікі прыбралі лавачкі ў гэтым лесапарку. 

Як удакладняе TUT.by, на судзе Памідораў прызнаў, што спяваў песні ў лесапарку, але не пагадзіўся, што выкрыкваў лозунгі.

Дарэчы, блізкія музыкі на суд трапіць не змаглі: у судовым раскладзе паведамленне пра суд, прызначаны на 14:00, з'явілася пазней за названы час. І на стэндзе было напісана, што судзяць Памідорава не па 23.34 КаАП ("парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў"), а 23.36 КаАП ("парушэнне парадку набыцця друкаванага абсталявання"). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.