Вы тут

Мужу Кацярыны Андрэевай ў жодзінскай турме адмовілі ў спатканні з ёй

Кацярына Андрэева і Ігар Іліяш / Еўрарадыё

Ігару Іліяшу, мужу журналісткі Кацярыны Андрэевай, прысуджанай да двух гадоў калоніі, адмовілі ў сустрэчы з жонкай у жодзінскай турме. Фармулёўка адмовы: "Змоўшчыкам у адзін дзень нельга".

"Я, шчыра кажучы, спачатку не зразумеў, пра што гаворка, трохі завіс. Змоўшчыкі ... Ах, так, у перакручаным, чалавеканенавісьніцкай свеце журналіст і аператар  — гэта змоўшчык. Яны не маюць права ў адзін дзень атрымаць спатканне з блізкімі. А паколькі мама Чульцовай падала заяву раней за мяне, то спатканне з Кацяй зараз нельга. Таму што... Не ведаю, нават уявіць не магу, як гэта можна абгрунтаваць з пункту гледжання логікі і здаровага сэнсу. А ўчора, дарэчы, маці Дашы адмовілі ў спатканні, спаслаўшыся на адсутнасць месцаў", — піша Іліяш.

У лютым 2020 га суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук) асудзіў журналістак "Белсата" Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак". 15 лістапада 2020 года доме на "Плошчы Пераменаў" у Мінску яны вялі стрым з разгону мірнай вулічнай акцыі памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнка.

Андрэева ​​і Чульцова сваёй віны не прызналі. Яны прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.