Мужчыну асудзілі за тое, што ён заступіўся за жодзінку, якую ўдарыў міліцыянт

Мужчыну асудзілі за тое, што ён заступіўся за жодзінку, якую ўдарыў міліцыянт

29-гадовага жодзінца Дзмітрыя Янкоўскага асудзілі за тое, што ён заступіўся за жанчыну, якую ўдарыў міліцыянт, піша TUT.by

Здарэнне адбылося ў верасні 2020-га і выклікала шырокі разгалас. Жодзінка Наіля Гусакова здымала на тэлефон міліцыянтаў: яны спынілі машыну, якая сігналіла на знак салідарнасці з пратэстоўцамі. Адзін з міліцыянтаў стукнуў яе так, што жанчына павалілася на асфальт.

Гусакова напісала заяву ў Следчы камітэт на міліцыянта Мікалая Бараноўскага. Але ёй адказалі, што ён не паравысіў межы прысянення фізічнай сілы, а "дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай прафесійнай рызыкі або крайняй неабходнасці". Крымінальную справу на Бараноўскага Следчы камітэт пачынаць адмовіўся. 

Аднак за той інцыдэнт пачалі справы на дваіх жыхароў Жодзіна. На Анастасію Герыловіч пачалі крымінальную справу за тое, што яна сарвала маску з Бараноўскага — па артыкуле 364 ("Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў"). Ёё пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Яе выпусцілі да суда пад паручальніцтва.

Па гэтым жа артыкуле затрыманы Дзмітрый Янкоўскі, які заступіўся за ўдараную жанчыну. Ён быў затрыманы ў сакавіку і правёў у СІЗА два месяцы. 

"У судзе ён прызнаваў, што дакрануўся да міліцыянта, але ніякіх калецтваў ён яму не нанёс, проста заступіўся за жанчыну, якая ўпала ад удару. І адвакат паказваў на тое, што з дзяцінства нас вучаць, што трэба абараняць дзяцей, старых і жанчын. Акрамя таго, абаронца звярнуў увагу, што доўг кожнага грамадзяніна перашкаджаць здзяйснення злачынства, а менавіта так выглядалі дзеянні міліцыянта. Дзіма нават не ведаў тую жанчыну, у яго няма юрыдычнай адукацыі, каб адразу ацаніць, як будуць расцэненыя яго дзеянні, усё адбылося хутка", — кажа яго сяброўка Юлія.

Яшчэ да суда Янкоўскі выплаціў міліцыянту маральную кампенсацыю. 

На працэсе пракурор прасіў пакараць жодзінца двума з паловай гадамі "хіміі". Адвакат настойваў на тым, што два месяцы ў СІЗА — ужо дастатковае пакаранне. Аднак суддзя прызначыў больш жорсткае пакаранне, чым прасіў пракурор — год калоніі. Прысуд быў вынесены 4 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі