МУС заявіла, быццам прадухіліла тэракты ў Мінску і Печах

МУС заявіла, быццам прадухіліла тэракты ў Мінску і Печах

МУС абвясціла, што перадухіліла тэракты ў Мінску і ў вайсковай часці ў Печах пад Барысавам. Іх нібыта рыхтаваў 35-гадовы жыхар Пінска, якому ініцыятыва экс-сілавікоў даручыла арганізаваць выбухі.

Дарэчы, менавіта экс-сілавікі некалькі дзён таму папярэдзілі МУС пра падрыхтоўку тэрактаў на Дзень Волі. Паводле іх звестак, падрыхтоўкай займалася КДБ.

На відэа, якое апублікавала МУС, затрыманы мужчына кажа, што ён не мае спецыяльнай падрыхтоўкі, а як зрабіць выбуховую прыладу яго навучыў знаёмы з тэлеграм-чата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі