МУС Украіны пачало фарміраванне штурмавых брыгад "Гвардыя наступу"

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

МУС Украіны пачало фарміраванне штурмавых брыгад "Гвардыя наступу". Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Ігар Кліменка. Паводле яго слоў, брыгады павінны ўзмацніць Узброеныя сілы для вызвалення акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны.

"Многія нашы вайскоўцы, якія абаранялі і абараняюць нашу краіну, выйшлі з ініцыятывай набраць людзей у такія падраздзяленні, — кажа Кліменка. — Таму было прынята рашэнне, што ўсіх жадаючых, хто з'яўляецца патрыётам, хто страціў дамы або родных з-за вайны, аб'яднаць у такія брыгады... Мы ўжо пачалі фарміраваць такія падраздзяленні, нацэленыя на тое, каб вызваліць нашы тэрыторыі і выйсці на міжнародна прызнаныя межы. Гэта наша бліжэйшая мэта".

Адна брыгада "Гвардыі наступу" атрымае назву "Сталёвая мяжа", іншая — "Лютасць". Падраздзяленні Нацгвардыі будуць называцца "Ураган", "Чырвоная каліна", "Кара-Даг", "Рубеж", "Спартан" і "Азоў". Агулам у структурах МУС Украіны з'явіцца 8 новых падраздзяленняў. Іх асновай стануць вайскоўцы і паліцэйскія са значным баявым вопытам. Да іх далучаць "выключна добраахвотнікаў — высокаматываваных патрыётаў Украіны", піша @UA_National_Police.

"Ніякіх тылавых заданняў. Толькі высакаякасная падрыхтоўка, пастаянныя трэніроўкі і ўдзел у аперацыях на перадавой", — заявіў выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі