МУС Латвіі рэкамендуе падоўжыць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Загарода з колкага дроту на беларуска-латвійскай мяжы / Иварс Сойканс/LETA
Загарода з колкага дроту на беларуска-латвійскай мяжы / Иварс Сойканс/LETA

Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі лічыць патрэбным падоўжыць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 10 лістапада, піша латвійскае выданне bnn.lv.

Упершыню надзвычайнае становішча ў некаторых прымежных рэгіёнах урад Латвіі абвясціў яшчэ 11 жніўня 2021 года. З той пары яго некалькі разоў падаўжалі. Рэжым надзвычайнага становішча павінен быў скончыцца 10 жніўня 2022 года, але ў МУС Латвіі лічаць, што сітуацыя ўсё яшчэ не пад кантролем.

Памежнікі па-ранейшаму выяўляюць выпадкі нерэгулярнага перасячэння мяжы, хоць цяпер гаворка ідзе пра адзінкавыя выпадкі. У траўні латвійскія памежнікі затрымалі 20 чалавек, якія спрабавалі трапіць у ЕС у абыход правілаў, у чэрвені – 96 чалавек, у ліпені – 5 чалавек.

У МУС адзначаюць, што Польшча ўжо скончыла будаванне загароды на мяжы з Беларуссю, на літоўска-беларускай мяжы плот узводзяць наўпрост цяпер. А будаванне падобнай загароды на беларуска-латвійскай мяжы яшчэ толькі павіннае пачацца ў хуткім часам. У Латвіі турбуюцца, што ў той час, пакуль плот яшчэ не пабудаваны, колькасць спробаў перасячэння мяжы ў абыход працэдур можа вырасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі