Міжнародны крэдытны рэйтынг Украіны цяпер вышэйшы за беларускі

Міжнародны крэдытны рэйтынг Украіны цяпер вышэйшы за беларускі. І гэта пры тым, што на тэрыторыі нашай паўднёвай суседкі ідзе вайна.

Агенцтва Fitch павысіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Украіны ў замежнай валюце з "абмежаванага дэфолту" да "верагоднага дэфолту". Павышэнне адбылося дзякуючы рэструктурызацыі знешняга доўгу. Аналітыкі рэйтынгавага агенцтва адзначаюць нявырашаныя рызыкі яго ўстойлівасці, што з'яўляецца вынікам нападу Расіі. Яны мяркуюць, што вайна будзе працягвацца і ў 2023 годзе, а значыць будуць павялічвацца ўжо цяпер вялізныя выдаткі на інфраструктуру і эканоміку.

Тым часам, рэйтынг Беларусі ўжо месяц на ўзроўні "абмежаваны дэфолт". Гэта азначае, што ў замежных інвестараў давер да эканомікі Украіны і да яе запазычанасцяў вышэйшы, чым да беларускай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.