Міжнародная лыжная федэрацыя працягнула "бан" для Беларусі і Расіі

Беларускія лыжнікі застаюцца пад міжнародным "банам" / pixabay.com
Беларускія лыжнікі застаюцца пад міжнародным "банам" / pixabay.com

Міжнародная лыжная федэрацыя (FIS) падоўжыла адхіленне беларускіх і расійскіх лыжнікаў ад спаборніцтваў. Адпаведнае рашэнне прыняў савет FIS.

"Цяперашняя палітыка FIS, якая не дазваляе расійскім і беларускім спартоўцам і афіцыйным асобам удзельнічаць у мерапрыемствах FIS, застаецца ў сіле да далейшага паведамлення", — паведамляе FIS па выніках пасяджэння савета.

Пад эгідай FIS праводзяцца спаборніцтвы па лыжных гонках, скачках з трампліна, фрыстайле, сноўбордзе, горных лыжах.

Пасяджэнне савета FIS адбылося напярэдадні кангрэса Федэрацыі, які пройдзе 25 траўня.

Беларускіх і расійскіх спартоўцаў адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў летась пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Напрыканцы кастрычніка 2022-га FIS падаўжала ўжо рашэнне пра адхіленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі