Вы тут

Мітрапаліта Філарэта пахавалі ў Жыровіцкім манастыры

У Жыровічах пахавалі мітрапаліта Філарэта / slonves.by

15 студзеня ва Успенскім Жыровіцкім манастыры адбылася цырымонія развітання з мітрапалітам Філарэтам, ганаровым патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, піша "Слонімскі веснік". Паніхіду па ім узначаліў мітрапаліт Веніямін, патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Развітацца з мітрапалітам Філарэтам прыбылі кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і памочнік прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Што цікава, толькі адзін з іх быў у масцы — і гэта не экс-міністр аховы здароўя Каранік, а экс-міністр унутраных спраў Караеў.

Пахавалі мітрапаліта Філарэта за Крыжаўзвіжанскім храмам Жыровіцкага манастыра. 

Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) памёр 12 студзеня, у яго выявілі каранавірусную інфекцыю. Уладыку было 85 гадоў. Ён кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой з 1978 па 2013 год. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.