Вы тут

Мішусцін: Беларусь і Расія дамовіліся па аплаце энерганосьбітаў

Міхаіл Мішусцін / БЕЛТА

Беларусь дасягнула з Расіяй дамоўленасцяў па аплаце энерганосьбітаў. Пра гэта на перамовах у Мінску заявіў кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін

"Хацеў бы павітаць рашэнні, якія сёння былі прынятыя па нашых узаемных пытаннях, звязаных з аплатай энерганосьбітаў. Мы дасягнулі з вамі ўсіх дамоўленасцяў", — перадае БЕЛТА яго словы.

Пры гэтым расійскі чыноўнік адмовіўся раскрываць сутнасць гэтых дамоваў і канкрэтныя рашэнні. 

Мішусцін заявіў, што Расія зацікаўленая вывесці супрацу з Беларуссю на яшчэ больш высокі ўзровень, напоўніць яе новым зместам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.