Вы тут

Мірны Жаночы марш у Мінску працягнуўся затрыманнямі

Затрымліваюць Ніну Багінскую / Еўрарадыё

Мірны жаночы марш, які праходзіць у Мінску 19 верасня, сілавікі перапынілі затрыманнямі. Невядомыя ў аліўкавай форме і ў балаклавах, а таксама супрацоўнікі АМАП атачылі удзельніц акцыі каля гандлёвага цэнтра "Айсберг".

Туды пачалі пад'язджаць аўтазакі і аўтобусы, якія сілавікі сталі запаўняць жанчынамі. Затрыманняў было так шмат, што да аднаго з аўтазакаў выстраілася чарга. А дзве дзяўчыны пасля распавялі, што не ўлезлі ў аўтазак.

Сярод затрыманых апынулася 73-гадовая пенсіянерка Ніна Багінская. Пазней яе выпусцілі каля будынку Савецкага РУУС Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.