Мінздароўя ў гэтым сезоне не прагназуе "цяжкіх зменаў" па COVID-19

У пачатку восені ў Беларусі назіраўся рост захворвальнасці на COVID-19 / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У пачатку восені ў Беларусі назіраўся рост захворвальнасці на COVID-19 / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Захворвальнасць на COVID-19 у Беларусі знаходзіцца на ўзроўні "некалькіх адсоткаў ад пікавых значэнняў", заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч. Пры гэтым эпідсітуацыю ён ахарактарызаваў як стабільную.

"Той штам, які распаўсюджваецца, досыць лёгкі, не суправаджаецца цяжкімі выпадкамі і вялікім узроўнем шпіталізацыі, таму і мы не прагназуем у гэтым плане сур'ёзнай змены становішча", — цытуе Піневіча БЕЛТА.

У пачатку восені, па яго словах, быў рост захворвальнасці. Цяпер ўздым скончыўся. Але важна не адмаўляцца ад вакцынацыі, падкрэсліў міністр. Каля 70% беларусаў, паводле яго словаў, прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 — гэта добрае дасягненне, у тым ліку яно дазволіла забяспечыць стабільную эпідсітуацыю.

Сёння ў Мінску адбылася ўрачыстая перадача вакцыны з Кітая. КНР перадаў Беларусі ў якасці гуманітарнай дапамогі 2 млн доз вакцыны вытворчасці Cinofarm.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі