Мінтранс: Расія адкрыла для беларускіх грузаў паўднёвыя парты

Мінтранс: Расія адкрыла для беларускіх грузаў паўднёвыя парты

У сувязі з міжнароднымі санкцыямі экспарт беларускіх грузаў ідзе цяпер праз Расію. Для гэтага Расія адкрыла не толькі паўночна-заходнія, але і паўднёвыя парты. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.

"У сувязі з санкцыямі, якія былі ўведзеныя супраць Беларусі, сур'ёзна змянілася адлегласць перавозкі нашых грузаў: з 600 км праз парты Балтыкі ў Літве і Латвіі яна вырасла да 1 тыс. і больш км. Усё гэта запатрабавала ад нас новых нестандартных рашэнняў. Гэтыя рашэнні наўпрост звязаныя з пераарыентацыяй паставак грузаў на марскія парты Расіі", — цытуе БЕЛТА словы чыноўніка.

Ён дадаў, што цяпер ідзе праца над пагадненнем аб перавалцы беларускіх грузаў праз Расію.

У лютым 2021-га было падпісана міжурадавае пагадненне пра супрацоўніцтва па перавозцы і перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў у трэція краіны праз расійскія марскія парты. Сёлета акрамя паўночна-заходніх расійскіх партоў Беларусь атрымала доступ і да паўднёвых партоў Расіі. Праз іх беларускія пастаўшчыкі спадзяючцца выйсці на рынкі Ірана ды Індыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі