Мінскія дынамаўцы ў авертайме перамаглі хакеістаў падмаскоўнага "Віцязя"

Мінскія дынамаўцы ў авертайме перамаглі хакеістаў падмаскоўнага "Віцязя"

26 лістапада хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі ў сябе дома падмаскоўны "Віцязь". 

У асноўны час пераможцу вызначыць не ўдалося — гульня скончылася з лікам 3:3 (1:0, 1:1, 1:2). Прычым дынамавец Раян Спунер аформіў дубль, забіўшы першую і апошнюю шайбы ў асноўны час.

У авертайме ўдача была на баку "зуброў": пераможную шайбу запісаў на свой рахунак Раман Гарбуноў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі