Вы тут

Мінскія дынамаўцы перамаглі ў гасцях у "Віцязя" — 4:2

ХК "Дынама-Мінск" выйграў у гасцях у "Віцязя" / pressball.by

15 верасня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ правялі гульню ў гасцях у падольскага "Віцязя". 

Сустрэча скончылася ўпэўненай перамогай мінскага клуба — 4:2 (1:0, 3:1, 0:1). Самым напружаным атрымаўся другія перыяд сустрэчы, падчас якога "зубры" забілі ў браму праціўніка ажно тры шайбы і прапусцілі адну. 

Беларусы адкрылі лік ужо на шостай хвіліне: шайбу забіў Брэндан Козун. На пачатку другога перыяду Данііл Пылянкоў аднавіў парытэт. Але Роб Клінкхамер, Аляксей Протас і Ягор Шаранговіч вывелі дынамаўцаў наперад. У апошняй траціне гульні Джасцін Дэнфарт скараціў разрыў, але "Віцязь" так і не дагнаў гасцей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.