Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле прысуды па справе аб надпісе "Не забудзем"

Ігар Самусенка, Дзяніс Граханаў і Уладзіслаў Гуліс / spring96.org​
Ігар Самусенка, Дзяніс Граханаў і Уладзіслаў Гуліс / spring96.org​

Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле прысуды па справе аб надпісе"Не забудзем" каля мемарыяла Аляксандру Тарайкоўскаму, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, раней суд расцаніў гэтыя дзеянні як хуліганства і прысудзіў Уладзіслава Гуліса і Максіма Паўлюшчыка да 2 гадоў калоніі, Дзяніса Грэханава і Ігара Самусенку да паўтара года "хіміі", а Марыю Бабовіч — да паўтара года "хатняй хіміі". Усе фігуранты не пагадзіліся з прысудамі і абскардзілі іх.

Апеляцыі разглядалі ў пятніцу, 5 сакавіка. І ва ўсіх выпадках судовыя калегіі Мінгарсуда пакінулі скаргі без задавальнення, а прысуды ў сіле.

Гэта значыць, што на працягу некалькіх тыдняў Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка будуць накіраваныя ў выпраўленчую ўстанову, а Уладзіслаў Гуліс і Максім Паўлюшчык — этапаваныя са следчых ізалятараў у калонію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі