Вы тут

Мінская рэгіянальная мытня вывучае кнігу Бахарэвіча "Сабакі Еўропы"

Вокладка кнігі / facebook.com/januskevic.books

Мінская рэгіянальная мытня вывучае кнігу Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы". Яе адправілі на экспертызу. "Што там будуць правяраць, нам невядома", піша ў Facebook выдавецтва "Янушкевіч". Адзначаецца, што максімальна экспертыза можа працягвацца да 6 траўня.

Раман "Сабакі Еўропы" выйшаў у 2017 годзе. Ён складаецца з "шасці вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які не дасць рады ніхто". Відаць, нават і экспертыза.

У 2018-м кніга атрымала другое месца Прэміі Гедройца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.