Мінская міліцыя агародзіць месцы навагодніх гулянняў аўтазакамі

Мінская міліцыя агародзіць месцы навагодніх гулянняў аўтазакамі

Міліцыя і ўнутраныя войскі, ратавальнікі і медыкі будуць дзяжурыць у Мінску на месцах святочных гулянняў у навагоднюю ноч. У святочныя дні ўсе яны будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Дзмітрый Кур'ян адзначае, што для забеспячэння грамадскага парадку і дарожнай бяспекі ўсе святочныя пляцоўкі абследуюць і возьмуць пад ахову, а на самых шматлюдных арганізуюць прапускны рэжым.

"Акрамя таго, будзе абмежаваны рух грузавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў, а таксама будуць прынятыя захады па блакаванні пад'езда да месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў", — дадае Кур'ян.

А мы ўсе добра ведаем, як міліцыя блакуе пад'езды да месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў — проста выстаўляе ўпоперак дарогі аўтазакі. Гэта вельмі спрыяе стварэнню святочнага настрою.

Старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прапаганды бяспекі дарожнага руху УДАІ МУС Станіслаў Салавей распавёў, што на пад'язных шляхах да святочных пляцовак будуць арганізаваныя часовыя. Таксама ён парэкамендаваў аўтаўладальнікам загадзя планаваць маршрут свайго руху падчас правядзення масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі